2 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, перакладчык Алесь Плотка.
Сёння для беларусаў вельмі важна не толькі завяршыць пабудову нацыі, але і пабудаваць сваю грамадзянскую краіну. Будаваць мы яе мусім усе разам на падмурку сваёй гісторыі і культуры і з тым, каб у гэтай краіне была, хай не адразу, адзіная беларуская мова і нацыянальная сімволіка,
2 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, перакладчык Алесь Плотка.
Сёння для беларусаў вельмі важна не толькі завяршыць пабудову нацыі, але і пабудаваць сваю грамадзянскую краіну. Будаваць мы яе мусім усе разам на падмурку сваёй гісторыі і культуры і з тым, каб у гэтай краіне была, хай не адразу, адзіная беларуская мова і нацыянальная сімволіка, перакананы Алесь Плотка.
Пра тое, чаму тлумачыць беларусам, хто яны такія, давядзецца яшчэ доўга, ці магчымая ў сучаснай Беларусі адзіная дзяржаўная мова — беларуская, а таксама пра ролю культуры і літаратуры, у прыватнасці ў працэсах фармавання нацыі і нацыянальнай свядомасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Плоткай.