8 верасня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік фонду “Медычаная салідарнасць з Беларуссю” Андрэй Ткачоў.
Каб будаваць планы на будучыню і марыць пра тое, якой будзе Новая Беларусь, мы мусім зрабіць галоўнае — дамагчыся змены рэжыму. Сёння лозунг “Лукашэнка, сыходзь!” з’яўляецца нашай галоўнай мэтай і, калі хочаце, нацыянальнай ідэяй. А ўжо калі
8 верасня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік фонду “Медычаная салідарнасць з Беларуссю” Андрэй Ткачоў.
Каб будаваць планы на будучыню і марыць пра тое, якой будзе Новая Беларусь, мы мусім зрабіць галоўнае — дамагчыся змены рэжыму. Сёння лозунг “Лукашэнка, сыходзь!” з’яўляецца нашай галоўнай мэтай і, калі хочаце, нацыянальнай ідэяй. А ўжо калі гэтая мэта, гэтая ідэя ажыццявіцца, тады мы зможам спакойна выпрацаваць, “намацаць” іншую, адпаведную часу нацыянальную ідэю, перакананы Андрэй Ткачоў.
Пра тое, чаму сёння варта не мроіць пра недасяжнае, а ставіць рэальныя мэты перад сабой, як не расчаравацца ў сабе, сваіх суайчынніках, сваё барацьбе і сваёй краіне і якое месца ў гэтай барацьбе займае нацыянальны складнік, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Ткачовым.