29 верасня ў эфіры Еўрарадыё — магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кібер-Партызанаў" Юліяна Шаметавец.
Каб здабыць свабоду, мы павінны мець волю. Але воля гэта не толькі рашучасць у дасягненні пастаўленай мэты, але і адказнасць за свае дзеянні. Але не менш для нас важныя — веды. Не толькі веды класічныя, што рухаюць наперад прагрэс,
29 верасня ў эфіры Еўрарадыё — магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кібер-Партызанаў" Юліяна Шаметавец. Каб здабыць свабоду, мы павінны мець волю. Але воля гэта не толькі рашучасць у дасягненні пастаўленай мэты, але і адказнасць за свае дзеянні. Але не менш для нас важныя — веды. Не толькі веды класічныя, што рухаюць наперад прагрэс, але і веды як веданне мовы, гісторыі і культуры сваёй Айчыны і сваёй нацыі, перакананая Юліяна Шаметавец. Пра тое, як у змаганні з рэжымам дапамагаюць ІТ-тэхналогіі, чаму для нас не менш важныя за волю да свабоду — веды, а таксама пра нацыянальны складнік для Новай Беларусі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юліянай Шаметавец.