10 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прадусарка і рэжысёрка, бакалаўр па фота і відэа вытворчасці, этнограф, стваральніца “Альбома беларускіх строяў”, фольк-спявачка Вольга Дземка.
Калі беларусы і падобныя да хобітаў, то толькі ў тым, што як адных не здолеў падпарадкаваць сабе пярсцёнак усяўладдзя, так і другія не захварэлі на імперскасць. У нас
10 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прадусарка і рэжысёрка, бакалаўр па фота і відэа вытворчасці, этнограф, стваральніца “Альбома беларускіх строяў”, фольк-спявачка Вольга Дземка. Калі беларусы і падобныя да хобітаў, то толькі ў тым, што як адных не здолеў падпарадкаваць сабе пярсцёнак усяўладдзя, так і другія не захварэлі на імперскасць. У нас няма імкнення паказаць сваю перавагу над іншымі народамі, мы ўпарта робім сваё на сваім кавалку планеты і выжываем насуперак усім памкненням знішчыць нас як нацыю. І таму нам трэба вярнуцца да парламенцкай рэспублікі і сваіх нацыянальных каранёў, перакананая Вольга Дземка. Пра тое, якую ролю строі адыгрываюць у свядомасці, навошта нам сёння апранаць тое, у чым хадзілі нашы продкі, а таксама пра мову, гісторыі і… парламентарызм мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Дземка.