12 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — музычны прадзюсар, пісьменнік Генадзь Шульман.
Мы мусім у любых абставінах імкнуцца заставацца чалавекам. Якія б цяжкасці і складанасці цябе не напаткалі на жыццёвым шляху: турма, эміграцыя, расстанне з блізкімі ці яшчэ што. А сілы заставацца чалавекам нам даюць унутранае святло і нашы карані — гістарычныя і
12 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — музычны прадзюсар, пісьменнік Генадзь Шульман. Мы мусім у любых абставінах імкнуцца заставацца чалавекам. Якія б цяжкасці і складанасці цябе не напаткалі на жыццёвым шляху: турма, эміграцыя, расстанне з блізкімі ці яшчэ што. А сілы заставацца чалавекам нам даюць унутранае святло і нашы карані — гістарычныя і нацыянальныя, перакананы Генадзь Шульман. Пра тое, ці падобны сённяшні лёс беларускага народа да біблейскага апісання лёсу народа яўрэйскага, як падчас выпрабаванняў захаваць сябе і пры чым тут мова ды гісторыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Генадзем Шульманам.