9 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — доктар гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік і кіраўнік праекта “Гісторыя яўрэяў у Беларусі” ў Цэнтры дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце Леанід Смілавіцкі.
Значнасць асэнсавання і ўсведамлення трагедыі Курапатаў для будучага станаўлення беларускай нацыі вялізная. А для лукашэнкаўскага рэжыму, які
9 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — доктар гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік і кіраўнік праекта “Гісторыя яўрэяў у Беларусі” ў Цэнтры дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце Леанід Смілавіцкі. Значнасць асэнсавання і ўсведамлення трагедыі Курапатаў для будучага станаўлення беларускай нацыі вялізная. А для лукашэнкаўскага рэжыму, які пануе ў Беларусі, гэтая тэма непрыемная найперш таму, што традыцыі службы бяспекі сталінскай, а потым савецкай перайшлі ў сённяшні дзень, перакананы Леанід Смілавіцкі. Пра тое, чаму Курапаты для беларусаў — як Бабін Яр паводле значнасці, як нас змяніў 2020 год і чаму без вяртання сваёй гісторыі і сваёй мовы нам не пабудаваць Новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Леанідам Смілавіцкім.