6 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — ІТ-прадпрымальнік, адзін са стваральнікаў платформы “Новая Беларусь” Яраслаў Ліхачэўскі.
Традыцыйна беларусы — гэта пра сваю зямлю, пра “абараняць сваю зямлю”, пра “мець сваю зямлю”. Лічбавая Беларусь і праект платформы “Новая Беларусь” — не больш, але і не менш, чым інструмент дасягнення гэтай мэты па вяртанні
6 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — ІТ-прадпрымальнік, адзін са стваральнікаў платформы “Новая Беларусь” Яраслаў Ліхачэўскі. Традыцыйна беларусы — гэта пра сваю зямлю, пра “абараняць сваю зямлю”, пра “мець сваю зямлю”. Лічбавая Беларусь і праект платформы “Новая Беларусь” — не больш, але і не менш, чым інструмент дасягнення гэтай мэты па вяртанні сабе сваёй зямлі. Той зямлі, дзе мы будзем адчуваць сябе як дома, перакананы Яраслаў Ліхачэўскі. Пра тое, ці можна пабудаваць сваю краіну ў сітуацыі, калі цябе тваёй краіны пазбавілі, чаму ў наш час глабалізацыі пабудова нацыянальнай дзяржавы — гэта не пра пабудову муроў, а пра пабудову стартавай пляцоўкі для запуску касмічных караблёў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яраславам Ліхачэўскім.