25 траўня ў эфіры Еўрарадыё — сябра беларускай дыяспары Італіі Кацярына Зюзюк.
Нам трэба навучыцца разуменню таго, што і ў жыцці, і ў палітыцы, і ў грамадскай актыўнасці разнастайнасць — гэта нармальна. Жаданне, каб усе думалі і дзейнічалі аднолькава, былі прыхільнікамі аднаго лідара і нейкага аднаго бачання развіцця краіны, — гэта тыя рэшткі
25 траўня ў эфіры Еўрарадыё — сябра беларускай дыяспары Італіі Кацярына Зюзюк.
Нам трэба навучыцца разуменню таго, што і ў жыцці, і ў палітыцы, і ў грамадскай актыўнасці разнастайнасць — гэта нармальна. Жаданне, каб усе думалі і дзейнічалі аднолькава, былі прыхільнікамі аднаго лідара і нейкага аднаго бачання развіцця краіны, — гэта тыя рэшткі камунізму і лукашызму, якія захоўваюцца і сярод дэмакратычна настроеных людзей. Нам трэба пазбаўляцца ад гэтых рысаў, якія і робяцца прычынай, што ўносіць раскол у асяродак прыхільнікаў перамен, перакананая Кацярына Зюзюк.
Пра тое, якое значэнне для беларусаў за мяжой мае беларуская мова і навошта яе вывучаць, чаму Беларусь будзе жыць нягледзячы ні на што і чаму мы не павінны быць аднолькавымі ва ўсім, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Зюзюк.