18 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман.
Беларусы — людзі практычныя і больш за ўсё цэняць “нармальнасць”. Мы хочам мець нармальны заробак, каб будаваць свой “нармальны” дабрабыт. Нам неабходныя нармальныя адносіны з усімі суседзямі, каб каб яны не заміналі нам будаваць сваю нармальнасць
18 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман.
Беларусы — людзі практычныя і больш за ўсё цэняць “нармальнасць”. Мы хочам мець нармальны заробак, каб будаваць свой “нармальны” дабрабыт. Нам неабходныя нармальныя адносіны з усімі суседзямі, каб каб яны не заміналі нам будаваць сваю нармальнасць на сваёй зямлі. Адпаведна, беларусы не хочуць, каб да іх лезлі нейкія замежнікі са сваімі звышідэямі і імкнуліся нас у свае звышідэі ды іх рэалізацыю ўцягнуць. Нармальнасць — беларускае ўсё, перакананы Зміцер Васэрман.
Пра тое, як нам захаваць сваю нармальнасць і абараніць яе ад нападу нейкіх чужых звышідэй, якую ролю ў пабудове беларускай нармальнасці мусяць адыгрываць нацыянальныя адметнасці, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Васэрманам.