25 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — праваабаронца, публіцыстка, аўтарка кнігі “Мова 404” Аліна Нагорная.
Не маюць рацыі тыя, хто заклікае найперш думаць пра нейкія матэрыяльныя каштоўнасці, эканоміку і дабрабыт, пакідаючы “моўныя” і “культурныя” пытанні на потым — на той час, калі мы будзем жыць заможна і ў нас з’явіцца вольны час для заняткаў
25 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — праваабаронца, публіцыстка, аўтарка кнігі “Мова 404” Аліна Нагорная.
Не маюць рацыі тыя, хто заклікае найперш думаць пра нейкія матэрыяльныя каштоўнасці, эканоміку і дабрабыт, пакідаючы “моўныя” і “культурныя” пытанні на потым — на той час, калі мы будзем жыць заможна і ў нас з’явіцца вольны час для заняткаў пытаннямі “другаснымі”. Пытанні пашырэння і развіцця беларускай мовы, падтрымкі культуры і гістарычнай спадчыны не другасныя, імі трэба займацца калі не раней за ўсё астатнія, то паралельна, бо інакш ніякіх зменаў да лепшага мы не дасягнем, перакананая Аліна Нагорная.
Пра тое, як нам захоўваць і развіваць беларускую мову за мяжой, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, ці паспеем мы зрабіць неабходнае, каб наша родная мова сапраўды не стала “мовай 404”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Нагорнай.